У Албаніі пратэсты перараслі ў сутыкненні з паліцыяй
- 25.01.2026, 11:16
Будынак урада закідалі феерверкамі і кактэйлямі Молатава.
24 студзеня ў сталіцы Албаніі Тыране дэманстранты, якія патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра Эдзі Рамы і яго намесніцы Белінды Балуку, закідалі будынак урада феерверкамі і кактэйлямі Молатава, пасля чаго паліцыя ўжыла сілу супраць пратэстоўцаў. Пра гэта паведамляе AlbanianNews.com.