Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open
- 24.01.2026, 10:50
Першая ракетка свету з Беларусі перамагла прадстаўніцу Аўстрыі Анастасію Патапаву.
Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне.
У трэцім крузе Сабаленка перамагла прадстаўніцу Аўстрыі Анастасію Патапаву з лікам 7:6 (6:4), 7:6 (9:7). На корце суперніцы правялі 2 гадзіны 4 хвіліны, паведамляе sportbox.ru.
У 1/8 фіналу суперніцай Сабаленкі будзе канадка Вікторыя Мбоко.
Турнір Вялікага шлема. Australian Open. Мельбурн (Аўстралія). Хард. Агульны прызавы фонд — каля 75 млн долараў
Жанчыны. Трэці круг
Арына Сабаленка (Беларусь) — Анастасія Патапава (Аўстрыя) — 7:6 (6:4), 7:6 (9:7).