«Белавія» абвясціла 10-дзённы распродаж квіткоў
- 23.01.2026, 22:31
Куды можна паляцець?
Авіякампанія «Белавія» 23 студзеня абвясціла распродаж квіткоў па тарыфе «Промо» для транзітных пасажыраў, якія ляцяць з перасадкай у Мінску. Набыць «квіткі» па зніжаных цэнах можна 10 дзён – да 1 лютага.
Вось на якія накірункі распаўсюджваецца дзеянне «Промо»:
з Калінінграда ў Алматы – ад 613 рублёў, туды-і-назад – ад 983,
з Масквы ў Алматы – ад 499 BYN, туды-і-назад – ад 810,
з Санкт-Пецярбурга ў Алматы – ад 606 рублёў, туды-і-назад – ад 969.
Зніжаны кошт датычыцца таксама палётаў у зваротным накірунку, з адлётам з Алматы. Распродаж ахоплівае рэйсы да 28 лютага.
«Белавія» папярэдзіла, што колькасць квіткоў абмежаваная, цэны актуальныя на 23 студзеня. Набыць «квіткі» традыцыйна можна на сайце belavia.by, у офісах продажу і ў агентаў авіякампаніі.