BE RU EN

У Беларусі можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона

  • 23.01.2026, 14:43

Ужо з ліпеня.

У Беларусі з ліпеня з'явіцца магчымасць папаўняць банкаўскі рахунак праз ЕРІП па нумары мабільнага тэлефона. Адпаведныя змены ўнесеныя ў інструкцыю аб парадку аказання плацежных паслуг.

Каб папоўніць рахунак па нумары тэлефона, трэба будзе ведаць сам нумар мабільнага тэлефона, а таксама спатрэбіцца згода атрымальніка на выкарыстанне нумара тэлефона для ажыццяўлення аперацый у ЕРІП, паведамляе Нацбанк.

«Калі ў атрымальніка некалькі рахункаў у адным банку, ён сам выберы, на які з іх яму будуць залічвацца грашовыя сродкі пры папаўненні па нумары тэлефона. Гэта дадатковая магчымасць. Па-ранейшаму можна будзе выкарыстоўваць звыклыя рэквізіты: IBAN, даныя карты, нумар дамовы і г.д.», — паведамляе галоўная фінансавая ўстанова краіны.

Змены ўступяць у сілу з 25 ліпеня 2026 года. Банкам неабходны час, каб абнавіць свае сістэмы.

Апошнія навіны