Скарлет Ёгансан і іншыя зоркі Галівуда распачалі вайну са ШІ
- 23.01.2026, 14:12
Яны падпісалі адкрыты ліст.
Зоркі Галівуда, уключаючы Скарлет Ёгансан і Кейт Бланшэт, выступілі з рэзкай крытыкай на адрас тэхналагічных кампаній, абвінаваціўшы іх у «крадзяжы» аўтарскіх твораў для навучання мадэляў штучнага інтэлекту. Яны падпісалі адкрыты ліст пад лозунгам «Крадзеж — не інавацыя», — піша Independent (пераклад — сайт Charter97.org).
Сярод падпісантаў таксама стваральнік серыяла «Усе цяжкія» Вінс Гіліган, акцёры Джозэф Гордан-Левіт і Алівія Ман, а таксама пісьменнік Джонатан Франзен.
У лісце сцвярджаецца, што амерыканская творчая супольнасць адыгрывае ключавую ролю ў эканоміцы краіны, аднак буйныя ІТ-кампаніі выкарыстоўваюць творы аўтараў без дазволу і выканання аўтарскага права. «Крадзеж нашай працы — гэта не прагрэс і не інавацыя. Гэта крадзеж, і кропка», — гаворыцца ў заяве.
Аўтары ліста падкрэсліваюць, што існуе этычная альтэрнатыва — ліцэнзійныя пагадненні і партнёрствы, якія ўжо выкарыстоўваюць некаторыя ШІ-кампаніі. Паводле іх, развіццё штучнага інтэлекту магчыма без парушэння правоў стваральнікаў кантэнту.