Пасольства Польшчы ў Мінску расказала, як падаць заяву на падаўжэнне Карты паляка
- 23.01.2026, 11:49
Запісвацца загадзя не трэба.
З лютага 2026 года кансульскі аддзел Пасольства Польшчы ў Мінску будзе прымаць заявы на падаўжэнне Карты паляка кожны першы панядзелак месяца з 10:00 да 11:00. Запісвацца загадзя не трэба.
У гэтыя ж тэрміны будуць прымаць заявы на падаўжэнне тэрміну дзеяння Карт паляка і выдачу дублікатаў, а таксама на ўнясенне змяненняў у звесткі ўладальнікаў гэтых дакументаў.
Для ахвочых падаўжаць дзеянне Карты паляка ў сувязі з дасягненнем паўналецця будзе дзейнічаць іншы парадак. Яны павінны запісацца на прыём па электроннай пошце minsk.wk.karta@msz.gov.pl. У лісце трэба ўказаць імя, прозвішча, дату нараджэння, тэрмін дзеяння Карты паляка і адрас рэгістрацыі на тэрыторыі Мінскай кансульскай акругі (гэта Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёўская вобласці і Мінск). У загалоўку ліста трэба напісаць «Karta Polaka_przedłużenie_pełnoletniość».