BE RU EN

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз

  • 23.01.2026, 1:07

Фотафакт.

У парку Янкі Купалы ў цэнтры Мінска вывесілі на мароз гардэроб паэта, паведаміў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы на сваёй старонцы ў Facebook

Як тлумачаць супрацоўнікі музея, нізкія тэмпературы спрыяюць захаванню рэчаў Купалы, вырабленых з натуральнага футра і валокнаў, бо мароз абараняе іх ад біяпашкоджанняў.

Таму студзеньскія маразы сталі саюзнікамі музейных работнікаў: яны вывесілі для натуральнага праветрывання паліто, касцюмы і пінжакі класіка беларускай літаратуры непасрэдна на адкрытым паветры.

Апошнія навіны