BE RU EN

Ілон Маск назваў сябе іншапланецянінам

  • 22.01.2026, 23:02

Бізнесмен адказаў на пытанне, ці ёсць сярод нас іншапланецяне.

Амерыканскі прадпрымальнік Ілон Маск сказаў, што ён іншапланецянін. Заява прагучала на Сусветным эканамічным форуме у Давосе.

«Мяне часта пытаюць: «Ці ёсць сярод нас іншапланецяне?» І я адказваю: «Ёсць — гэта я». Але, вядома, мне не вераць. Ладна», — адзначыў ён.

Паводле слоў Маска, калі сярод людзей ёсць іншапланецяне, то гэта ён. Ён нагадаў, што на арбіце Зямлі каля дзевяці тысяч спадарожнікаў і ні разу не ўзнікала неабходнасці манеўраваць з-за іншапланетнага карабля.

«Так што я кажу: не ведаю. Але калі падводзіць вынік, мне падаецца, мы мусім зыходзіць з таго, што жыццё і свядомасць у Сусвеце надзвычай рэдкія і, магчыма, існуюць толькі тут, у нас. А калі гэта так, то мы абавязаныя зрабіць усё магчымае, каб святло свядомасці не згасла», — падкрэсліў Маск.

Апошнія навіны