Ілон Маск: ШІ будзе разумнейшы за ўсё чалавецтва
- 22.01.2026, 22:01
Бізнесмен заявіў, што ўжо да канца гэтага года ШІ будзе разумнейшы за любога чалавека.
Штучны інтэлект (ШІ), які па ўзроўні розуму пераўзыходзіць усё чалавецтва, можа з’явіцца ўжо да 2031 года. Пра гэта заявіў амерыканскі прадпрымальнік Ілон Маск, выступаючы на тэхналагічным форуме.
Паводле слоў Маска, першыя сістэмы ШІ, здольныя пераўзысці асобнага чалавека, з’явяцца ўжо напрыканцы 2026-га або ў 2027 годзе.
«Лічу, што мы атрымаем ШІ, які разумнейшы за любога чалавека, ужо да канца гэтага года або не пазней за наступны год. Затым, магчыма, да 2030 або 2031 года, то бок праз пяць гадоў, ШІ будзе разумнейшы за ўсё чалавецтва», — заявіў заснавальнік кампаній SpaceX і Tesla.