Паэтку Палозкову абвясцілі ў вышук у Расіі
- 22.01.2026, 19:30
У чым абвінавачваюць расіянку — невядома.
МУС Расіі абвясціў паэтку Веру Палозкову у вышук у Расіі, вынікае з базы ведамства.
Прычынай стала крымінальная справа, узбуджаная ў дачыненні да Палозковай. Па якім артыкуле разыскуецца паэтка — не ўдакладняецца.
Палозкова ў 2022 годзе з'ехала з Расіі. Паэтка раскрытыкавала пачатак вайны РФ ва Украіне. На пачатку 2025 года яе ўнеслі ў пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў Расфінманіторынгу.
Вера Палозкова скончыла факультэт журналістыкі МДУ. Яна выкладала свае творы ў блогу, а сваю першую кнігу апублікавала ў 15 гадоў, будучы першакурсніцай. Палозкова працавала, у тым ліку, у часопісах Cosmopolitan і «Афіша».
З 2011 года выступала з музычным гуртом са сваімі вершамі, запісала некалькі альбомаў. Выступала на розных фестывалях і мерапрыемствах, а таксама грала ў тэатрах.
Палозкова ў 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію «Нефармат» у намінацыі «Паэзія», а ў 2011-м была ўдастоена прэміі Саюза пісьменнікаў Масквы.