BE RU EN

Цэны на расійскую нафту для Кітая прабілі дно

  • 22.01.2026, 13:01

Праз рэзкае зніжэнне попыту з боку іншага буйнага пакупніка.

Цэны на расійскую нафту Urals для Кітая ўпалі да беспрэцэдэнтна нізкага ўзроўню праз рэзкае зніжэнне попыту на расійскую сыравіну з боку іншага буйнага пакупніка — Індыі, паведамляе Bloomberg.

Па дадзеных крыніц выдання, на гэтым тыдні РФ прадае сваю нафту Паднябеснай са зніжкай каля 10 долараў да кошту нафты маркі Brent, то бок прыблізна за 55 долараў за барэль. Верагодна, гэтая цана ўключае выдаткі на транспартаванне, паколькі ў снежні сярэдні кошт Urals апусціўся ніжэй за 40 долараў за барэль.

«Для параўнання, у жніўні прэмія складала каля 1 долара за барэль вышэй за ф'ючэрсы на нафту маркі Brent», — адзначае выданне. То бок у жніўні РФ прадавала Кітаю сваю нафту нават даражэй за кошт сыравіны маркі Brent.

Выданне адзначае, што экспарт нафты з Расіі нядаўна ўпаў да найніжэйшага ўзроўню з жніўня 2025 года. Да таго ж па выніках снежня 2025 года экспарт расійскай нафты ў Індыю апусціўся да найніжэйшага ўзроўню за апошнія тры гады.

Апошнія навіны