Выратаванне ад беларускіх маразоў: ці дапаможа вопратка з падагравам?
- 22.01.2026, 6:09
Усё больш людзей звяртаюцца да высокатэхналагічных гаджэтаў, каб не змерзнуць.
У разгар студзенскіх халадоў у Беларусі ўсё больш людзей звяртаюцца да высокатэхналагічных гаджэтаў, каб не змерзнуць. Сучасная вопратка з падагравам – ад шкарпэтак і ўстылак да куртак і пальчатак – працуе ад звычайных USB-акумулятараў і здольная трымаць цяпло да 12–15 гадзін, піша smartpress.by.
Сярод хітоў маркетплейсаў: кішэнныя грэлкі-павэрбанкі (тыпу Ocoopa), пальчаткі з тачскрын-ўстаўкамі (RedLaika, Savior), «разумныя» ўстілкі і шкарпэткі, шапкі з Bluetooth, шалікі з графенам і нават паўнавартасныя курткі з некалькімі зонамі падагрэву (DEWBU, ORORO).
Пакупнікі ў водгуках на Ozon і Wildberries дзеляцца захапленнем: «Ногі ў цяпле ўсю рыбалку!», «Як асабісты камін пад курткай пры -30°C». Праўда, папярэджваюць: танныя мадэлі хутка выходзяць са строю, а прэміяльныя служаць некалькі сезонаў.