BE RU EN

У Іванаве сотні качак патрапілі ў ледзяную пастку

  • 21.01.2026, 20:06

Фотафакт.

У райцэнтры Іванава ў Брэсцкай вобласці на ўчастку мясцовай ракі Самаранка па вуліцы Касманаўтаў на паверхні вады ўтварыўся лёд, які стаў пасткай для сотняў качак, паведамляе прэс-служба МНС.

Каб дапамагчы качкам, што апынуліся ў ледзяным палоне, давялося праводзіць выратавальную аперацыю.

Пасля таго як супрацоўнікі МНС расчысцілі лёд, птушкі вярнуліся ў звыклае для іх асяроддзе.

Апошнія навіны