BE RU EN

Netflix здыме серыял пра Кенэдзі

  • 21.01.2026, 19:55

Акцёры і сюжэт інтрыгуюць.

Netflix здыме серыял пра Кенэдзі. Стужка распавядзе гісторыю адной з самых уплывовых сем’яў ЗША, паведамляе Deadline.

У цэнтры ўвагі будуць Джо Кенэдзі і ягоная жонка Роўз, бацькі будучага прэзідэнта Джона Кенэдзі.

Акторскі склад серыяла выглядае ўражліва. Разам з Майклам Фасбэндэрам (Джо Кенэдзі) у праекце сыграюць Лора Донэлі (Роўз Кенэдзі), Нік Робінсан і Джошуа Мэлнік (Джо і Джэк Кенэдзі), Лідзія Пекхэм (Розмары Кенэдзі).

Таксама ў новым праекце здымецца Імаджэн Путс. Яна сыграе галівудскую актрысу Глорыю Свэнсан, з якой у Джо быў раман.

У серыяле таксама з’явяцца Бэн Майлз, Саўра Лайтфут-Леон і Коўл Доўман.

У аснову сюжэту серыяла «Кенэдзі» лягла кніга гісторыка і пісьменніка Фрэдрыка Логэвэла «JFK: Станаўленне асобы ў амерыканскім стагоддзі, 1917–1956».

У праекце будзе восем эпізодаў. Паводле сінапсісу, гледачу пакажуць «асабістае жыццё, каханне, суперніцтва і трагедыю самай вядомай дынастыі».

Серыял ужо загадзя параўноўваюць з іншым папулярным праектам «Каронай» пра праўленне каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II і яе нашчадкаў.

Апошнія навіны