Трамп паабяцаў сцерці Іран з твару зямлі
- 21.01.2026, 15:03
Вайскоўцы ЗША атрымалі «вельмі дакладныя ўказанні».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў жорсткую адплату, калі іранскія ўлады ўчыняць які-небудзь замах на ягонае жыццё.
Пра гэта гаворыцца ў інтэрв'ю Трампа тэлеканалу NewsNation.
У інтэрв'ю, прысвечаным гадавіне яго другой інаўгурацыі, Трамп заявіў, што ЗША атрымалі «вельмі дакладныя ўказанні» дзейнічаць супраць Ірана ў выпадку рэалізацыі пагроз.
«Я заявіў вельмі дакладна: калі яны гэта зробяць, іх сцеруць з твару зямлі», — сказаў Трамп.
Ён дадаў, што ў выпадку замаху на ягонае жыццё ЗША адпомсцяць усёй краіне.
«Што б ні здарылася, усю краіну ўзарвуць. Я б дакладна ўдарыў па іх вельмі моцна. Але ў мяне ёсць вельмі дакладныя інструкцыі», — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.
Трамп таксама раскрытыкаваў былога прэзідэнта Джо Байдэна за недастаткова рашучую рэакцыю на іранскія пагрозы.
«Прэзідэнт павінен абараняць прэзідэнта. ЗША павінны рашуча рэагаваць нават на пагрозы, скіраваныя не толькі супраць кіраўніка дзяржавы», — заявіў Трамп.