Большасць краін Еўрапейскага саюза адмовілася ад удзелу ў «Радзе міру» Трампа
- 21.01.2026, 12:45
Еўрапейскія лідары байкатуюць ініцыятыву.
Большасць краін Еўрапейскага саюза адхіліла запрашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа увайсці ў Раду міру.
Пра гэта паведамляе Financial Times.
Паводле звестак выдання, многія ў Еўропе асцерагаюцца, што Рада міру адцісне ААН як пляцоўку для ўрэгулявання глабальных канфліктаў на другі план.
Як патлумачылі суразмоўцы FT, дадатковыя асцярогі ў Еўрапейскім саюзе таксама выклікала запрашэнне ў структуру расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.
Пра стварэнне Рады міру прэзідэнт ЗША абвясціў 16 студзеня. У выканаўчы камітэт увайшлі дзяржаўны сакратар Марк Рубіо, спецыяльны прадстаўнік Стыў Уіткаф, зяць прэзідэнта Джарэд Кушнер і былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр.