Ліса зрабіла сабе «нару» на даху будынка ў Глыбокім
- 21.01.2026, 12:40
Незвычайны кадр.
У Глыбокім знялі лісу, якая аблюбавала дах будынка ў межах горада. Незвычайныя фота апублікавала газета «Веснік Глыбоччыны».
Так, у Глыбокім на каньку гаспадарчай пабудовы прыватнага дома пасялілася незвычайная госця. Ліса жывапісна ўладкавалася сярод снегу, які намяло на дах падчас моцных снегападаў, і, падаецца, не спяшаецца ў лес.