Лявон Вольскі і Павал Аракелян выступяць з канцэртам да Дня святога Валянціна
- 21.01.2026, 11:36
Даўгачаканая сустрэча ў Вільнюсе.
Легенды беларускай рок-музыкі Лявон Вольскі і Павал Аракелян выступяць з канцэртам да Дня святога Валянціна ў Вільнюсе.
«Унікальны дуэт з песнямі пра каханне. Лірычны настрой, які кранае сэрца і нікога не пакідае абыякавым. Толькі адзін вечар, які нельга прапусціць!» — распавялі сайту Charter97.org арганізатары.
Месца: Paviljonas (Pylimo 21B, Vilnius, 01141)
Дата: 14.02.2026
Дзверы — 18:30
Пачатак — 19:00
Квіткі можна набыць па спасылцы.
Паспяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная.