Вельмі «тлустая» мэта: у Краснадарскім краі РФ знішчаны комплекс С-300/400
- 21.01.2026, 9:52
З’явіліся кадры відовішчнай дэтанацыі расійскай «цуд-зброі».
Украінскія воіны паразілі ў Краснадарскім краі РФ «тлустую мэту». Яны нанеслі выніковы ўдар па расійскім комплексе С-300/400.
Кадр відовішчнай дэтанацыі расійскай «цуд-зброі», якую Масква да поўнамаштабнага ўварвання актыўна экспартавала як «такую, што не мае аналагаў», быў апублікаваны ў Telegram-канале Supernova+. Гэтую ўстаноўку расіяне выкарыстоўваюць у сістэме СПА, а з 2022-га — і для ўдараў па наземных мэтах ва Украіне.
Паводле звестак канала Supernova+, страты ворагу былі нанесены на поўдні РФ.
«Краснадар. Удар па пазіцыях расійскіх пускавых установак супрацьпаветранай абароны. Знішчаны комплекс С-300/400 — вельмі тлустая мэта», — піша аўтар пабліка.