BE RU EN

Лукашэнка раней еў на ноч каўбасу, а цяпер ужо не можа

  • 21.01.2026, 2:34

Здароўе не дазваляе.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што з-за лішняй вагі яму давялося перагледзець свой рацыён і адмовіцца ад некаторых прадуктаў. Пра гэта ён паведаміў 20 студзеня падчас уручэння ўзнагарод Дзяржаўнага знака якасці.

Падчас наведвання выставы «Дасягненні суверэннай Беларусі» Лукашэнка спыніўся каля стэнда агракамбіната «Дзяржынскі», дзе пагутарыў з кіраўніком прадпрыемства Уладзімірам Лук'янавым. У размове ён прызнаўся, што больш не ўжывае шакалад.

Па словах дыктатара, калі ён убачыў у каталогу прадукцыю, у тым ліку шакалад «Альонка», то захацеў паспрабаваць, але адмовіўся ад гэтай ідэі. Як кажа Лукашэнка, ягоныя праціўнікі пастаянна звяртаюць увагу, што ён «набраў вагу», таму цяпер ён імкнецца яе скінуць. Менавіта таму, паводле ягоных слоў, шакалад і рагачоўскую згушчонку ён выключыў з рацыёну. Замест усяго гэтага яму прывезлі з выставы індычыны, якую ён і паспрабаваў удзень.

Раней жа, як кажа Лукашэнка, ён часам дазваляў сабе з'есці на ноч каўбасы:

«Часам грашыў увечары. Вазьму кавалак, адрэжу, з'ем без хлеба».

Але гэтыя грэхі, паводле ягоных слоў, ужо ў мінулым. Цяпер увечары Лукашэнка, нібыта, наогул нічога не есць.

Апошнія навіны