Украінскія байцы паразілі сістэму РЭБ «Барысаглебск-2» акупантаў
- 20.01.2026, 21:43
Відэа.
Вайскоўцы 429-й брыгады БпС «Ахілес» правялі паспяховую спецаперацыю па знішчэнні рэдкай сістэмы РЭБ акупантаў.
Украінскія байцы выявілі сістэму «Барысаглебск-2» на Ваўчанскім напрамку і нанеслі па ёй шэраг удараў ўдарнымі беспілотнікамі.
Кадры паражэнняў тэхнікі байцы апублікавалі ў сацыяльных сетках.