Лукашэнка раскрыў таямніцу сіплага голасу?
- 20.01.2026, 20:02
Дыктатар расказаў пра свой хатні апарат для марозіва.
Дыктатар Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў яго дома ўсталяваны аўтамат для марозіва. Пра гэта ён заявіў падчас уручэння сімвала Дзяржаўнага знака якасці за марозіва «1962» вытворчасці Кобрынскага масларобна-сыродэльнага завода, перадае БелТА.
«Дзякуй вам за аўтамат. У мяне гэты аўтамат ёсць», — сказаў Лукашэнка. Ён таксама адзначыў высокую якасць прадукцыі, назваўшы марозіва «шыкоўным».
«Гэта шыкоўнае марозіва. І апарат ваш добры», — адзначыў ён.
Нагадаем, у 2018 годзе Лукашэнка прызнаўся, што ў дзяцінстве з'ядаў за адзін раз 10–12 порцый марозіва.
«Калі маці атрымлівала сціплую зарплату, давала мне 5 рублёў за тое, што я дапамагаў даіць кароў. Я прыязджаў сюды, з'ядаў 10–12 порцый марозіва. Ведаеце, такія квадрацікі, не квадрацікі, прамавугольнічкі. Вось я з'ядаў 10–12 порцый адразу і ехаў дадому», — распавядаў узурпатар.