Макрон назваў непрымальнымі тарыфы Трампа
- 20.01.2026, 18:32
Прэзідэнт Францыі выступіў на Сусветным эканамічным форуме.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з дапамогай увядзення тарыфаў для еўрапейскіх краін спрабуе аслабіць і падпарадкаваць Еўропу.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на выступленне прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона на Сусветным эканамічным форуме.
- Канкурэнцыя з боку Злучаных Штатаў Амерыкі праз гандлёвыя пагадненні падрывае нашы экспартныя інтарэсы, патрабуе максімальных саступак і адкрыта накіраваная на аслабленне і падпарадкаванне Еўропы, - падкрэсліў французскі лідар.
Ён адзначыў, што ўсё гэта адбываецца ў спалучэнні з бясконцым назапашваннем новых тарыфаў, якія «з'яўляюцца прынцыпова непрымальнымі».