BE RU EN

Украінскія дэсантнікі знішчылі дрон за 7,5 мільёна долараў

  • 20.01.2026, 17:50

Ён нёс авіябомбы.

У Сумскай вобласці галіцкія дэсантнікі знішчылі расійскі разведвальны дрон «Форпост» коштам 7,5 мільёна долараў. Пра гэта паведамляе аддзяленне камунікацый 80-й асобнай дэсантна-штурмавой Галіцкай брыгады 8-га корпуса ДШВ ЗСУ ў Facebook.

Выданне «Мілітарны», каментуючы відэа, якое прадэманстравала брыгада, адзначае, што расійскі БПЛА нес пад правым крылом кіраваную авіябомбу КАБ-20.

— Верагодна, ён першапачаткова быў узброены двума такімі боепрыпасамі — па адным пад кожным крылом, і, відавочна, паспеў скінуць адзін з іх перад знішчэннем, — паведамілі эксперты выдання

Пры гэтым у выданні адзначаюць, што невядома, якая менавіта мадэль была выкарыстана для перахопу, але дрон-перахопнік здолеў дагнаць і паразіць «Форпост».

У брыгадзе распавялі, што збіты разведвальны БПЛА «Форпост» ужо другі на рахунку зенітчыкаў 80-й АДШБ. У паведамленні сказана, што першы дрон быў збіты таксама ў Сумскай вобласці ўлетку 2025 года.

«Як зрабіць з дарагога і дэфіцытнага расійскага разведвальнага БПЛА груду металалому — ведаюць зенітчыкі 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, 8-га корпуса ДШВ. Яны эфектыўна абараняюць Сумскую вобласць не толькі на зямлі, але і ў небе. Нядаўна дэсантнікі выявілі варожы беспілотнік «Форпост», які ў небе праводзіў разведку пазіцый Сіл абароны Украіны. Варожая „птушачка“ адразу ж была знішчана», — гаворыцца ў паведамленні пра знішчаную варожую мэту.

Апошнія навіны