Палітвязня з Мазыра асудзілі на 4,5 года калоніі
- 20.01.2026, 15:56
У яго ёсць дзве непаўналетнія дачкі.
Палітвязня Аляксандра Герасіменку асудзілі на 4,5 года калоніі паводле артыкула аб садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці ў межах «справы Беларускага Гаюна», паведамляе «Гомельская вясна».
Праваабаронцы пішуць, што пасля затрымання ў мужчыны правялі вобшук і вылучылі тэхніку. Яго справу разглядаў Гомельскі абласны суд.
Паведамляецца, што ў жыхара Мазыра дзве непаўналетнія дачкі. Раней мужчына працаваў на прадпрыемстве «Мазырсоль», быў трэнэрам-выкладчыкам па веславанні і намеснікам дырэктара ў дзіцячай спартыўнай школе.