BE RU EN

У Віцебску «дармаедаў» прымусілі чысціць снег

  • 20.01.2026, 14:23

Пад наглядам.

У Віцебску мясцовых жыхароў, «не занятых у эканоміцы», а таксама тых, хто пакутуе ад алкагольнай залежнасці або не мае месца жыхарства, прымусілі чысціць снег каля дзяржаўнай установы. Сілавікі патлумачылі гэта «стымуляваннем да працаўладкавання».

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале УУС Віцебскага аблвыканкама, мужчыны і жанчыны чысцілі снег на пешаходных дарожках на праспекце Будаўнікоў у Віцебску.

Такія мерапрыемствы, паводле заявы сілавікоў, праводзяцца для стымулявання людзей «стаць на шлях выпраўлення і працаўладкавацца».

Апошнія навіны