Трамп запрасіў 49 краін у свой Савет міру
- 20.01.2026, 14:08
Сярод запрошаных ёсць і рэжым Лукашэнкі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запрасіў 49 дзяржаў і Еўракамісію ў так званы Савет міру па Газе, сярод запрошаных ёсць і рэжым Лукашэнкі.
Пра гэта піша Bloomberg.
У спісе 49 краін, сярод якіх — большасць еўрапейскіх дзяржаў, а таксама Расія, Беларусь, Украіна, Ізраіль, Саудаўская Аравія, Пакістан, Аман і іншыя. Асобна ў спісе пазначаная Еўракамісія.
Трамп хоча, каб цырымонія падпісання адбылася ў Давосе ў чацвер, нягледзячы на заклікі некаторых з запрошаных перапісаць умовы сяброўства.
Спіс запрошаных складзены на падставе інфармацыі ад асоб, дасведчаных у гэтай справе, і публікацый у сацыяльных сетках. Не ўсе краіны пацвердзілі атрыманне запрашэння, і спіс не з'яўляецца вычарпальным:
Албанія
Аргенціна
Аўстралія
Аўстрыя
Бахрэйн
Беларусь
Бразілія
Канада
Кіпр
Егіпет
Еўрапейская камісія
Фінляндыя
Францыя
Германія
Грэцыя
Венгрыя
Індыя
Інданезія
Ірландыя
Ізраіль
Італія
Японія
Іарданія
Казахстан
Марока
Нідэрланды
Новая Зеландыя
Нарвегія
Аман
Пакістан
Парагвай
Польшча
Партугалія
Катар
Румынія
Расія
Саудаўская Аравія
Сінгапур
Славенія
Паўднёвая Карэя
Іспанія
Швецыя
Швейцарыя
Тайланд
Турцыя
Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
Вялікабрытанія
Украіна
Узбекістан
В'етнам