BE RU EN

Трамп апублікаваў ліст генсека НАТА, дзе той абяцае «прагрэс» па Грэнландыі

  • 20.01.2026, 11:48

Следам за злівам перапіскі з Макронам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп следам за злівам перапіскі з французскім калегам Эманюэлем Макронам таксама падзяліўся скрыншотам паведамлення ад генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ.

Скрыншот ён апублікаваў у сацсетцы Truth Social.

Марк Рутэ ў паведамленні хваліць Трампа за намаганні ў Сірыі і іншых частках свету.

- Я выкарыстоўваю свае медыякантакты ў Давосе, каб падкрэсліць вашу працу там, у Газе і ва Украіне, – гаворыцца ў паведамленні.

Генеральны сакратар таксама згадвае Грэнландыю.

- Я імкнуся дасягнуць прагрэсу па Грэнландыі, – піша ён Трампу.

Рутэ заканчвае паведамленне наступным чынам:

- Не магу дачакацца сустрэчы з вамі. Ваш Марк, Генеральны сакратар НАТА, – піша ён Трампу.

Апошнія навіны