Вось таму Пуцін і маўчыць
- Андрэй Волна
- 20.01.2026, 9:17
Прыслухоўвайцеся да лухты.
Самыя розныя эксперты задаюцца пытаннем: а чаму маўчыць Пуцін? І з нагоды Мадуры маўчыць, і з нагоды затрымання танкераў маўчыць, і сваім падзельнікам-аяталам прамяні падтрымкі не паслаў…
Мне здаецца, што маўчыць ён толькі дзеля таго, каб не спудзіць. Каб не спудзіць удачу. Каб не спудзіць Трампа.
А пакуль увесь свет абмяркоўвае Грэнландыю і «савет міру», а «кааліцыя рашучых» нават (нават!) падумвае (няслыханая справа) пра байкот некаторымі краінамі (о, жах!) чэмпіянату па сокеры ў ЗША, Расія вось у самым сапраўдным прамым эфіры вядзе страшную генацыдную вайну.
Не задумваючыся, не саромеючыся і не баячыся, проста вось цяпер вымаражвае Кіеў.
Прама з самай раніцы на левым беразе шматмільённага горада няма ні святла, ні ацяплення, ні вады. Зноў няма. Там, дзе за апошнія некалькі дзён аднавілі.
Гэта ў выніку начнога і ранішняга налёту БПЛА.
Праз 30–40 хвілін чакаюцца крылатыя ракеты.
Ту-95 здзейснілі пускавыя манеўры…
Дык Пуцін мае рацыю. Каб не спудзіць! Прыслухоўвайцеся да лухты. Учытвайцеся ў лухту. Уцягвайся, свет, у бязглуздыя ідэі. Абвяргай лухту. Падтаквай лухце.
А я пакуль знішчу Украіну і людзей там.
Ляпата!
Вось таму і маўчыць. Я б сказаў — радасна маўчыць і потныя далоні пацірае.
А раптам і праўда вырашацца на байкот?
Андрэй Волна, «Фэйсбук»