Падводная лодка РФ заблакаваная ў порце пасля атакі СБУ
- 20.01.2026, 2:32
Фотафакт.
Атакаваная Украінай расійская падводная лодка ў порце Наварасійска ўжо больш за месяц застаецца на тым самым месцы і не можа выйсці ў мора.
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
У прыватнасці, на фота ад 19 студзеня бачна, што субмарына знаходзіцца там жа, дзе і ў дзень украінскага ўдару. На здымку таксама зафіксаваныя сляды рамонту прычала, пашкоджанага ў выніку выбуху марскога дрона.
Выданне нагадвае, што пасля атакі ў снежні 2025 года Міністэрства абароны РФ заявіла пра адсутнасць пашкоджанняў падводнай лодкі і апублікавала адпаведнае відэа. У той жа час на апублікаваных кадрах не была паказана кілевая частка субмарыны, якая знаходзілася бліжэй за ўсё да месца дэтанацыі.
Новыя спадарожнікавыя даныя ставяць пад сумнеў заявы расійскага боку пра поўную спраўнасць падводнай лодкі пасля украінскай атакі.