BE RU EN

Зяленскі назваў кандыдата на пасаду новага кіраўніка Міністэрства абароны Украіны

  • 2.01.2026, 22:58

Дзянісу Шмыгалю прэзідэнт Украіны прапанаваў іншую пасаду.

Першы віцэ-прэм’ер, міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў можа ўзначаліць Міністэрства абароны.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вячэрні зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Новым міністрам абароны Украіны я прапанаваў стаць Міхаілу Фёдараву. Ён глыбока займаецца пытаннямі развіцця дронаў, эфектыўна працуе над лічбавізацыяй дзяржаўных паслуг і працэсаў», — адзначыў Зяленскі.

Ён удакладніў, што дзеючы міністр абароны Дзяніс Шмыгаль застаецца ў камандзе. Прэзідэнт прапанаваў яму іншы напрамак у дзяржаўнай працы.

Апошнія навіны