Апублікаваны спіс найбольш чаканых баксёрскіх баёў 2026 года
- 2.01.2026, 21:38
У ім ёсць і Усік.
Выданне The Ring апублікавала спіс дзесяці найбольш чаканых баксёрскіх паядынкаў на 2026 год.
Часопіс адзначыў сярод чаканых баёў магчымыя супрацьстаянні ўкраінца Аляксандра Усіка і Фабіо Уордлі, а таксама паядынак брытанцаў Энтані Джошуа і Тайсана Ф'юры.
Топ-10 найжаданейшых паядынкаў 2026 года ад The Ring:
Суперцяжкая вага: Аляксандр Усік супраць Фабіо Уордлі
Суперцяжкая вага: Тайсан Ф'юры супраць Энтані Джошуа
Цяжкая вага: Джэй Опетая супраць Хільберта Рамірэса
Паўцяжкая вага: Дзмітрый Бівол супраць Давіда Бэнавідэса
Суперсярэдняя вага: Хамза Шыраз супраць Дыега Пачэка
Першая сярэдняя вага: Джарон Эніс супраць Вірджыла Орціса
Паўсярэдняя вага: Конар Бэн супраць Раёна Гарсіі
Паўсярэдняя вага: Лорэн Прайс супраць Мікаэлы Маер
Лёгкая вага: Кэролайн Дзюбуа супраць Эліф Нур Турхан
Паўлёгкая вага: Наоя Інауэ супраць Дзунта Накатані
Нагадаем, 38-гадовы Усік у ліпені нокаутаваў у пятым раўндзе Даніэля Дзюбуа і трэці раз у кар'еры стаў абсалютным чэмпіёнам свету. Потым Аляксандр адмовіўся ад тытула WBO, каб не абараняць яго супраць Фабіо Уордлі, і выклікаў на бой Уайлдэра.
Наступны бой Усік плануе правесці супраць амерыканца Дэонтэя Уайлдэра.