BE RU EN

Зяленскі паведаміў, хто ўзначаліць ГУР Мінабароны Украіны

  • 2.01.2026, 18:34

Сам былы кіраўнік ГУР Буданаў узначаліў Офіс Прэзідэнта Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Алега Івашчэнка, які ўзначальваў Службу знешняй разведкі (СВР), новым кіраўніком Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР). Пра гэта прэзідэнт паведаміў у сваім Telegram.

«З сённяшняга дня Алег Івашчэнка працягне служыць нашай дзяржаве і выконваць задачы па абмежаванні расійскага ваеннага патэнцыялу на пасадзе ў ваеннай разведцы Украіны», - напісаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што правёў з ім нараду як з кіраўніком Службы знешняй разведкі, падчас якой Івашчэнка далажыў пра агульную сітуацыю вакол нашай дзяржавы і актуальныя пагрозы.

«І далей засяроджваемся на змяншэнні расійскага эканамічнага патэнцыялу: чым менш агрэсар зарабляе, тым больш магчымасцяў будзе для дыпламатыі. Асабліва гэта датычыцца расійскага нафтавага экспарту, які будзе абмяжоўвацца і таннець. Аналагічна дзейнічаем і ў дачыненні да расійскай ваеннай вытворчасці: чым больш абарвём сувязяў агрэсара з светам і схем абыходу санкцый, тым больш патэнцыялу будзе ў намаганняў дзеля заканчэння вайны. Удзячны СВР за працу ў гэтым напрамку і адпаведную інфармацыю», - дадаў Зяленскі.

Апошнія навіны