Зяленскі даручыў падрыхтаваць рэформу Дзяржаўнага бюро расследаванняў
- 2.01.2026, 17:20
Законапраект павінен быць падрыхтаваны ўжо ў студзені.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў Вярхоўнай Радзе падрыхтаваць рэформу Дзяржаўнага бюро расследаванняў. Пра гэта ён напісаў у сваім Telegram-канале.
- Даручыў падрыхтаваць і аператыўна накіраваць на разгляд Вярхоўнай Рады Украіны прапановы аб абнаўленні Дзяржаўнага бюро расследаванняў. Чакаю, што прэзідэнцкі законапраект будзе ўжо ў студзені падрыхтаваны і неадкладна ўнесены ў парламент, — адзначыў Зяленскі.
Нагадаем, што на фоне апублікавання дэтэктывамі НАБУ і САП так званых «плёнак Міндзіча» Дзяржаўнае бюро расследаванняў пачало ўнутраную праверку.
У прыватнасці заяўлялася, што будзе правярацца факт магчымога атрымання неправамернай выгады работнікамі ДБР, ціск на асобных службовых асоб, а таксама правядзенне вобшукаў па замове «фігурантаў».