BE RU EN

Як Лукашэнка можа дапамагаць Расіі абыходзіць украінскую СПА?

  • 2.01.2026, 15:33

Аналіз аэразведчыка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што Беларусь дапамагае расійскім дронам абыходзіць украінскія сродкі СПА. «Еўрарадыё» спыталася ў беларускага аэразведчыка з пазыўным Крот, які ваяваў ва Украіне, як гэта можа выглядаць.

Ён дапусціў, што Расія магла завезці ў Беларусь магутныя комплексы РЭБ (радыёэлектроннай барацьбы). Гэтыя комплексы глушаць радыёлакацыйныя станцыі СПА, ствараюць перашкоды каналам сувязі і скажаюць радыёлакацыйную абстаноўку. А гэта зніжае дальнасць, з якой украінскія РЭБ могуць разгледзець мэты. А яшчэ ўскладняе працэс суправаджэння гэтых мэт.

— Таксама з тэрыторыі Беларусі можа весціся радыёэлектронная разведка, то бок перахоп сігналаў украінскіх РЛС, вызначэнне частот, рэжымаў працы і размяшчэння СПА. Далей гэтыя дадзеныя могуць выкарыстоўвацца для падаўлення або абыходу РЭБ, — патлумачыў Крот.

Крот не выключае, што гэтыя дзеянні могуць дапаўняцца таксама працай паветраных комплексаў.

— Ідзе гаворка пра самалёты РЭБ і ДРЛО — такі, напрыклад, пашкодзілі ў Мачулішчах. Бо чым вышэй радыягарызонт, тым больш ахоп, — тлумачыць Крот.

Ён дадае, што поўнач Украіны — гэта ў асноўным раўніна, і такі рэльеф толькі палягчае працу з беларускага боку.

Апошнія навіны