BE RU EN

Расія страчвае ўсё больш даходаў ад нафты і газу

  • 2.01.2026, 13:48

Канец эпохі звышпрыбыткаў.

У Расіі ўжо вымушаныя прызнаць, што эпоха звышпрыбыткаў ад нафты і газу скончылася. Расійскі дыктатар Пуцін сваім нежаданнем спыніць вайну супраць Украіны працягвае знішчаць эканоміку РФ.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Украінскага Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі.

У ЦПД адзначылі, што ў Міністэрстве фінансаў Расіі прызналі, што даходы ад нафты і газу будуць зніжацца як у сярэднетэрміновай, так і ў доўгатэрміновай перспектыве. У прыватнасці, у 2026 годзе частка нафтагазавых паступленняў у бюджэт упадзе да 23% - тады як да 2022 года яна перавышала 50%.

- Афіцыйна гэта тлумачаць вычарпаннем запасаў вуглевадародаў з нізкім сабекоштам, унікаючы тэмы вайны супраць Украіны. Аднак менавіта вайна і санкцыі мацней за ўсё ўдарылі па даходах ад нафты і газу, - сказана ў паведамленні.

У 2025 годзе Расія была вымушаная гандляваць нафтай і газам на мяжы рэнтабельнасці, або нават сабе ў страту - каб іх прадаць. Заходнія рынкі страчаныя з-за вайны супраць Украіны, таму Расія вымушаная прадаваць нафту Індыі і Кітаю. А гэтыя дзве краіны адмаўляюцца купляць яе інакш як са зніжкай у 50% і болей.

- Не жадаючы заканчваць вайну супраць Украіны, Крэмль уласнымі рукамі знішчае эканамічны фундамент РФ апошніх гадоў, - рэзюмавалі ў ЦПІ.

Апошнія навіны