У Нацгвардыі Украіны раскрылі новую тактыку расіян пад Пакроўскам
- 2.01.2026, 9:21
Ідуць па адным.
Расіяне працягваюць актыўныя штурмавыя дзеянні на Пакроўскім напрамку і спрабуюць прасунуцца ў бок горада. Акупанты звяртаюцца да адзінкавых перамяшчэнняў, разлічваючы, што на гэта ніхто не будзе рэагаваць.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву начальніка штаба дывізіёна артылерыйскай разведкі артылерыйскай брыгады НГУ Ігара Ярэменкі у тэлеэфіры.
Па яго словах, праціўнік выкарыстоўвае тактыку інфільтрацыі па адным, разлічваючы застацца незаўважаным. Аднак Сілы абароны фіксуюць такія спробы і наносяць агнявое паражэнне, каб не дапусціць пранікнення расійскіх падраздзяленняў у Пакроўск і паменшыць нагрузку на вайскоўцаў, якія трымаюць абарону непасрэдна ў горадзе.
Ярэменка адзначыў, што ўкраінскія падраздзяленні таксама працуюць над пашырэннем і падтрыманням лагістычных маршрутаў у напрамку Пакроўска і Мірнаграда, каб забяспечыць пяхоту ўсім неабходным для абароны.
Акрамя таго, прыярытэтнай задачай артылерыі застаецца контрбатарэйная барацьба — знішчэнне варожых артылерыйскіх сістэм, якія рэгулярна абстрэльваюць пазіцыі ўкраінскіх войскаў і аператараў дронаў. У той жа час з-за высокай інтэнсіўнасці штурмаў артылерыйскія падраздзяленні таксама наносяць удары па жывой сіле праціўніка і яго бранятэхніцы.