У Барысаве адбылася аварыя на цяпласетках
- 19.01.2026, 22:38
Батарэі астылі ў жыхароў вуліцы 50 гадоў БССР.
Жыхары раёна вуліцы 50 гадоў БССР паведамілі, што да вечара батарэі ў іх кватэрах астылі, «як улетку», і многія асцерагаюцца, што праблема зацягнецца, піша «Мінская праўда».
На пашкоджаным участку ўжо кіпіць праца, паведамілі ў УП «Жыллё».
Аднавіць ацяпленне плануюць да канца сённяшняга дня, 19 студзеня.
Раніцай 19 студзеня ў Мінску адбылася буйная аварыя на цяплатрасе. Жыхары адразу пяці раёнаў сталіцы — Фрунзенскага, Маскоўскага, Цэнтральнага, Савецкага і Кастрычніцкага — заўважылі, што іх батарэі астылі, а з кранаў знікла гарачая вада. Праблема дагэтуль не вырашаная да канца.