BE RU EN

СБУ ўзяла ў палон расіяніна, датычнага да расстрэлу украінскіх палонных

  • 19.01.2026, 21:59

Акупант адкажа за ўчыненае.

Украінскія сілы ўзялі ў палон расійскага вайскоўца, які датычны да расстрэлу украінскіх палонных у кастрычніку мінулага года на тэрыторыі Курскай вобласці РФ.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках дакладу першага намесніка старшыні Службы бяспекі Украіны Аляксандра Паклада.

«Узяты ў палон менавіта той расіянін, які вінаваты ў расстрэле украінскіх палонных у кастрычніку мінулага года на Куршчыне. Кожны расійскі забойца павінен адказаць за ўчыненае. Так і будзе», — заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ўсе датычныя да ваенных злачынстваў панясуць адказнасць.

Таксама Зяленскі паведаміў пра працу СБУ па супрацьдзеянні расійскім дыверсіям у тыле.

«Супрацьдзейнічаем і расійскім дыверсіям у тыле — дзякуй Службе бяспекі Украіны за абарону нашых грамадзян», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны