Джокавіч здабыў сотую перамогу на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі
- 19.01.2026, 19:35
Больш перамог на гэтым турніры толькі ў Роджэра Федэрэра і Джымі Конарса.
Былы першы нумар сусветнага рэйтынгу Новак Джокавіч перамог 71-ы нумар рэйтынгу, іспанскага тэнісіста Педра Мартынеса-Партэра, у трох сэтах на старце Адкрытага чэмпіянацту Аўстраліі.
Джокавіч перамог з лікам 6:3, 6:2, 6:2.
У другім крузе супернікам сербскага тэнісіста стане італьянец Франчэска Маэстрэлі (141-ы), які абгуляў Тэранса Атмана (64-ы) з Францыі.
Джокавіч выйграў свой соты матч на турніры, больш перамог толькі ў швейцарца Роджэра Федэрэра (102).
На рахунку Джокавіча 101 тытул ATP. Паводле гэтага паказчыка ён саступае толькі Федэрэру (103) і амерыканцу Джымі Конарсу (109).
У лістападзе тэнісіст стаў найстарэйшым у гісторыі пераможцам турніру ATP. Ва ўзросце 38 гадоў і пяці месяцаў ён пабіў рэкорд француза Гаэля Манфіса, які заваяваў тытул у Аўклендзе ва ўзросце 38 гадоў і чатырох месяцаў.
Адкрыты чэмпіянацт Аўстраліі — першы ў сезоне турнір Вялікага шлема. Прызавы фонд складае каля $75 млн.