BE RU EN

Зяленскі ўступіў Залужнаму і Буданаву ў рэйтынгу даверу ўкраінцаў

  • 19.01.2026, 19:03

Апытанне.

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі у рэйтынгу даверу ўкраінцаў уступіў паслу Украіны ў Вялікабрытаніі і былому галоўнакамандуючаму Узброеных Сіл Украіны Валерыю Залужнаму, а таксама кіраўніку свайго офіса Кірылу Буданаву. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС).

Прэзідэнт Украіны заняў трэцяе месца ў агульным рэйтынгу: яму давяраюць 62% апытаных, не давяраюць — 34% (баланс даверу +28%).

Залужнаму, які ўзначаліў рэйтынг, давяраюць 72% апытаных украінцаў, не давяраюць — 21% (баланс даверу +51%). Такі ж баланс у Буданава — 70% рэспандэнтаў давяраюць яму, 19% — не.

Апытанне праводзілася 9–14 студзеня 2026 года на падкантрольнай Кіеву тэрыторыі Украіны метадам тэлефоннага інтэрв'ю сярод 601 рэспандэнта.

Апошнія навіны