BE RU EN

У Польшчу з Беларусі заляцелі метэазонды

  • 19.01.2026, 17:38

Яны былі нашпігаваныя кантрабанднымі цыгарэтамі на сотні тысяч тысяч еўра.

У Польшчы 17 і 18 студзеня былі выяўленыя метэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі на 990 тысяч злотых (234 тысячы еўра), якія «заляцелі» ў краіну з Беларусі. Пра гэта паведаміла польская Памежная варта.

«Цыгарэты з беларускай акцызнай маркай, прыблізным коштам амаль 990 тысяч злотых, кантрабандна перапраўлялі з Беларусі ў Польшчу з дапамогай метэаралагічных шароў. Супрацоўнікі Памежнай варты праводзяць працэсуальныя дзеянні па справе аб кантрабандзе тытунёвых вырабаў», — заявілі ў Памежнай варце.

Там дадалі, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы знаходзіцца пад поўным кантролем.

Апошнія навіны