Крэмль падмануў расіян наконт купання Пуціна ў палонцы
- 19.01.2026, 14:53
Прапагандысты паказваюць старыя кадры.
Расійскія прапагандысты выдалі старую фатаграфію як доказ купання Пуціна ў палонцы на Хрышчэнне, паведамляе Telegram-канал «ЧТД».
Журналісты выдання звярнулі ўвагу, што да паста пра купанне расійскага прэзідэнта ў палонцы ў дзень Хрышчэння Гасподняга прымацавалі фота васьмігадовай даўніны.
Насамрэч, нагадвае «ЧТД», Пуцін ужо некалькі гадоў не апускаецца ў палонку. На сайце Крамля пра «купанне» Уладзіміра Пуціна не паведамлялі.