Астапа панесла
- Віктар Шлінчак
- 19.01.2026, 13:26
Сігнал для многіх гульцоў, якім проста надакучыў ціск Трампа.
«Сувязі паміж Атавай і Вашынгтонам глыбейшыя, але адносіны з Кітаем сталі больш прадказальнымі». Словы, сказаныя прэм'ер-міністрам Канады Карні пасля падпісання з Кітаем шэрагу пагадненняў, дэманструюць уражальныя змены ў палітычных і эканамічных саюзах.
Пакуль Трамп дамагаецца Грэнландыі, абвешчаны намер стратэгічнага партнёрства паміж Канадай і Кітаем змяняе расклад не толькі ў Заходнім паўшар'і, якое Трамп ужо абвясціў сваёй вотчынай.
Гэта — сігнал для многіх гульцоў, якім проста надакучыў ціск Трампа, што цягнецца ўжо год, і яны пралічваюць новыя варыянты.
Цяпер яшчэ і еўрапейцы пасля ўведзеных Трампам пошлін будуць задаваць сабе пытанне, з кім ім на гэтым этапе выгадней сябраваць — з непрадказальнымі (у гэты гістарычны адрэзак часу) Штатамі або з Кітаем, які дэманструе вытрымку і імкнецца не быць уцягнутым у канфлікты, дзе ёсць няадназначная выгода.
Мы яшчэ ўбачым вялікую гульню Кітая па Украіне, я ў гэтым упэўнены.
Для пачатку Трамп павінен канчаткова наламаць дроў і сваімі метадамі адвярнуць ад сябе большасць геапалітычных гульцоў.
«Венесуэльскі поспех» затуманіў мазгі — і Астапа панесла…
Віктар Шлінчак, «Фэйсбук»