BE RU EN

Лукашэнка канчаткова «здаў» Мадура

  • 19.01.2026, 13:18

Дыктатар нават не ўзгадвае пра свайго сябра.

Лукашэнка пахваліў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за прамату. Пра гэта ён сказаў 19 студзеня на сустрэчы з губернатарам Кіраўскай вобласці Расіі Аляксандрам Сакалавым.

«Глядзіце, ён адкрыта кажа: «Нам патрэбная Венесуэла, бо там ёсць нафта. Нам патрэбная Грэнландыя, бо гэта важна для абароны; рэдказямельныя металы, нафта, газ — усё там ёсць». Ён адкрыта пра гэта кажа. Чаго дыпламаты не прымаюць. Ды і я. Ты ўжо памаўчы пра тое, што там нафта, кажы, што там наркабараны, змагайся з імі. А ён адкрыта кажа: яму патрэбная нафта. «І калі вы, еўрапейцы, нашае не будзеце купляць, то вам хана, мы вас усіх пераб’ём і гэтак далей і таму падобнае», — цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.

Варта адзначыць, што ў кантэксце Венесуэлы Лукашэнка нічога не сказаў пра свайго сябра, дыктатара Нікаласа Мадура, які быў захоплены ЗША і прадстане перад судам у Нью-Ёрку.

Апошнія навіны