У Саратаве і Энгельсе прагучалі выбухі
- 19.01.2026, 10:47
Расіяне паведамілі пра атаку дронаў.
У ноч на панядзелак, 19 студзеня, Саратаўскую вобласць РФ атакавалі беспілотнікі. Расійскія Telegram-каналы паведамляюць пра працу СПА ў Энгельсе і Саратаве, піша New voice.
Як піша расійскі Telegram-канал Shot, відавочцы чулі каля 10 магутных выбухаў.
Афіцыйнай інфармацыі пра наступствы атакі пакуль няма. Раней губернатар рэгіёна Раман Бусаргін заяўляў пра пагрозу атакі БПЛА, а праца аэрапортаў Саратава і суседняй Пензы была прыпыненая.