Сырскі абвясціў пра новыя кантранаступленні ЗСУ
- 18.01.2026, 19:07
У вайне яшчэ можа адбыцца пералом.
Украіна плануе новыя наступальныя аперацыі, бо выключна абаронай немагчыма здабыць перамогу. Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі у інтэрв’ю (lb.uahttps://www.youtube.com/watch?v=gZ6w1PTndHk).
Ён падкрэсліў, што стратэгічны план Расіі не змяніўся і прадугледжвае акупацыю ўсёй Украіны: змяняюцца толькі вызначаныя тэрміны, а таксама даступная колькасць узбраення і асабовага складу.
«Таму мы будзем праводзіць стратэгічную абаронную аперацыю, пры гэтым мы разумеем, што ў абароне перамогі не даб’ешся. Таму, адпаведна, мы будзем праводзіць наступальныя аперацыі, змагацца за тое, каб утрымліваць аператыўную ініцыятыву, таму што гэта прыводзіць да таго, што вораг вымушаны прыцягваць і здымаць значныя людскія рэсурсы, узбраенне, боепрыпасы, каб стрымліваць нашы актыўныя дзеянні», — заявіў Сырскі.
Адказваючы на пытанне, ці магчымы пералом у вайне цягам гэтага года, галоўнакамандуючы адзначыў, што гэта можа адбыцца пры выкананні шэрагу ўмоў: дасягненні тэхналагічнай перавагі, перамозе ў спаборніцтве эканомік, захаванні падтрымкі Захаду і стварэнні ўласнай вытворчасці ўзбраення. На яго думку, Украіна мае для гэтага ўсе падставы.