BE RU EN

У мінскім рэстаране будуць падаваць стэйкі за 1000 рублёў

  • 18.01.2026, 17:25

Каму такое па кішэні?

У нядаўна адкрытым люксавым гатэлі Waldorf Astoria Minsk на вуліцы Янкі Купалы, 27 адкрываецца прэміяльны стэйк-хаўс Mramor. Ён прэтэндуе на званне самага дарагога ў Мінску — за стэйк тут давядзецца заплаціць ад 100 да 1000 рублёў, піша «Onliner».

«Гэтая канцэпцыя была абраная найперш таму, што мінчукі — усё ж больш прыхільнікі мясных страў, — тлумачыць галоўны шэф-кухар Сяргей Міролевіч. — У халодным клімаце патрэбная каларыйная, пажыўная, бялковая ежа. Улічваліся і сусветныя тэндэнцыі: усё больш людзей выбірае ў ежу мяса, менавіта добрае мяса. Апошнім часам у краінах СНД ёсць пэўныя складанасці з увозам пэўных відаў ялавічыны — асабліва мармуровай, вагю. Таму з’яўляюцца мясцовыя якасныя вытворцы».

Усяго ў меню прадстаўлена 8 відаў стэйкаў розных катэгорый, але ў далейшым іх стане больш.

У меню пазначаны кошт за 100 грамаў, таму канчатковая цана можа пачынацца ад 100 рублёў і дасягаць 1000 рублёў.

Апошнія навіны