Яўген Афнагель сустрэўся з Пятрасам Ауштравічусам
- 18.01.2026, 13:14
Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» і дэпутат Еўрапарламента абмеркавалі «вокны магчымасцяў» для Беларусі.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Яўген Афнагель сустрэўся з дэпутатам Еўрапейскага парламента і даўнім сябрам Беларусі Пятрасам Ауштравічусам. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў паплечнік Мікалая Статкевіча, выконваючы абавязкі старшыні партыі «Народная Грамада», ветэран афганскай вайны Яўген Вільскі.
Пра гэта Яўген Афнагель паведаміў у «Фэйсбуку».
На сустрэчы гаварылі пра сучасную сітуацыю ў нашым рэгіёне, пагрозы з боку Расіі і «вокны магчымасцяў», якія ў бліжэйшы час могуць адкрыцца для нашай краіны.
Асобнай тэмай абмеркавання сталі падзеі апошніх пяці гадоў: паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі і прычыны іх паразы, барацьба за вызваленне палітвязняў, праблемы беларускай дыяспары і шляхі іх вырашэння.