BE RU EN

Макрон пра мытныя пошліны Трампа з-за Грэнландыі: Мы забяспечым абарону еўрапейскага суверэнітэту

  • 18.01.2026, 11:41

Еўропа мабілізуецца для адказных захадаў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што Парыж не збіраецца адступаць ад сваіх прынцыповых пазіцый пасля мытных пошлін ЗША супраць саюзнікаў, якія падтрымалі Данію і Грэнландыю на фоне замахаў Трампа на востраў — як і ў пытанні падтрымкі Украіны.

Заяву прэзідэнт Францыі апублікаваў у сваім X, піша «Еўрапейская праўда».

Макрон падкрэсліў, што Францыя падтрымлівае прынцыпы суверэнітэту і незалежнасці дзяржаў і кіруецца імі ў сваіх рашэннях.

«Менавіта таму мы падтрымліваем і працягнем падтрымліваць Украіну, стварылі «кааліцыю ахвотных» для дасягнення надзейнага і трывалага міру, каб абараняць гэтыя прынцыпы і нашу бяспеку. З гэтай прычыны мы вырашылі далучыцца да вучэнняў, якія Данія вырашыла арганізаваць у Грэнландыі... Тут ідзе гаворка пра бяспеку ў Арктыцы і на межах нашай Еўропы», — адзначыў прэзідэнт Францыі.

«Ніякія запалохванні і пагрозы не паўплываюць на нашы рашэнні — ні па Украіне, ні па Грэнландыі, ні дзе яшчэ ў свеце, калі ўзнікаюць такія сітуацыі. Тарыфныя пагрозы ў такім кантэксце — непрымальныя і недарэчныя», — падкрэсліў Эмануэль Макрон.

Ён дадаў, што Еўропа адрэагуе адзіна і скаардынавана, калі Трамп не адмовіцца ад сваёй ідэі.

«Мы забяспечым абарону еўрапейскага суверэнітэту», — падкрэсліў Макрон, адзначыўшы, што плануе гаварыць пра гэта з іншымі еўрапейскімі лідарамі.

Прэм’ер Вялікабрытаніі Кір Стармер назваў тарыфныя пагрозы Трампа з-за Грэнландыі памылковым падыходам.

17 студзеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў увядзенне мытных пошлін супраць шэрагу краін, якія не згодныя з яго пазіцыяй па Грэнландыі.

Гэтому папярэднічала серыя прамых заяў ад Трампа пра яго жаданне кантраляваць востраў.

Урад Грэнландыі заявіў, што ўзмоцніць намаганні для забеспячэння абароны арктычнай тэрыторыі пад эгідай НАТА і зноў адхіліў амбіцыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адносна захопу вострава.

Апошнія навіны